ФІНАНСАВАЯ
ПАДТРЫМКА
для экс-палітзняволеных студэнтаў і студэнтак, вучняў і вучаніц
у рамках праграмы
Каралеўства Нідэрландаў
«Orange Scholarships»

Пра праграму

Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» адкрывае прыём заявак на пакрыццё выдаткаў ад экс-палітзняволеных беларускіх студэнтаў і студэнтак, вучняў і вучаніц, якім неабходна фінансавая дапамога.

Максімальная сума падтрымкі складае 3000 EUR. Праграма будзе зачынена, калі будуць вычарпаныя ўсе сродкі фонду.

Хто можа падаць заяўку

Заяўку могуць падаць экс-палітзняволеныя беларускія студэнты і студэнткі, вучні і вучаніцы, якія:
  • на момант арышту навучаліся ва ўстановах сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі; ці
  • былі адлічаны пасля жніўня 2020 года; ці
  • не пачалі атрыманне вышэйшай адукацыі і ў дадзены момант плануюць паступленне ў вышэйшую навучальную ўстанову Еўрапейскага саюза.

Заяўкі будуць разглядацца ў парадку чаргі без конкурсу. Калі пісьмовая заяўка адпавядае ўсім крытэрам, заяўнік ці заяўніца будуць запрошаны на кароткае сумоўе.


Кожны выпадак будзе разглядацца асобна.
Якія выдаткі пакрываюцца праграмай
-1-
купля тэхнікі для паўсядзённага выкарыстання і вучобы: наўтбукі, смартфоны, планшэты і г.д.
-2-
кароткатэрміновая арэнда жылля ў краіне навучання (да моманту пачатку навучання і атрымання месца ў інтэрнаце); кампенсацыя выдаткаў на падрыхтоўку дакументаў для паступлення (пераклад, апастыль, легалізацыя і інш.)
-3-
аплата медыцынскіх паслуг, уключаючы псіхатэрапію, якія не пакрываюцца іншымі праграмамі

А таксама іншыя выдаткі пры наяўнасці падрабязнага тлумачэння іх неабходнасці.

Праграма прызначана для дапамогі вызваленым з турмы студэнтам і студэнткам па тых напрамках, якія не пакрываюцца іншымі праграмамі або пакрываюцца ў недастатковым аб'ёме, а таксама выходзяць за рамкі пастаянных выдаткаў, але з'яўляюцца неабходнымі для працягу вучобы. Наша мэта — дапамагчы вам завяршыць пачатую рэабілітацыю і даць інструменты, неабходныя для вучобы і працы.
Заяўка павінна ўключаць

1) дакументальныя пацвярджэнні рэпрэсій

рашэнне суда (дастаткова старонкі з прысудам), дакумент аб адбыцці тэрміна, ліст ад праваабарончай арганізацыі (абавязкова для тых, хто не быў прызнаны палітвязнем падчас зняволення) і т.п.
2) дакументы аб адукацыі, якія пацвярджаюць студэнцкі статус на момант арышту, ці загад аб адлічэнні
У выпадку, калі заяўнік або заяўніца рыхтуецца паступіць ва ўніверсітэт упершыню, трэба загрузіць апісанне планаў і зробленых крокаў, пацвярджэнне падачы дакументаў ва ўніверсітэт пры наяўнасці

3) апісанне цяжкай сітуацыі, у якой знаходзіцца заяўнік або заяўніца, і падрабязнае ўказанне выдаткаў, на якія запытваецца фінансавая дапамога, з іх абгрунтаваннем

Арганізатары пакідаюць за сабой права пры неабходнасці запытаць дадатковую інфармацыю і звязацца з рэкамендавальнікам.


Калі заяўка адпавядае апісаным вышэй крытэрам, і заяўнік ці заяўніца паспяхова прайшлі сумоўе, грашовы перавод паступіць ў тэрмін ад 1 да 2 месяцаў з моманту падачы заяўкі. У выпадку абгрунтаванай экстранай неабходнасці заяўка можа быць разгледжана ў карацейшы тэрмін.


Заяўка разглядаецца незалежнай камісіяй, якая фармуецца Офісам па адукацыі.

Мы апрацоўваем вашыя персанальныя дадзеныя, кіруючыся прынцыпамі, закладзенымі ў Агульны рэгламент Еўрапейскага саюза аб абароне персанальных дадзеных (GDPR). Наш прыярытэт — абарона вашых правоў і законных інтарэсаў. Мы надаем павышаную ўвагу забеспячэнню канфідэнцыяльнасці і бяспекі ўдзельнікаў і ўдзельніц конкурсу.
Зваротная сувязь
Калі ў вас засталіся пытанні, запоўніце форму ніжэй

для падтрымкі студэнтаў і студэнтак, якія пацярпелі ад рэпрэсій

на правядзенне даследаванняў