ПРАГРАМА МІКРАГРАНТАЎ
для падтрымкі студэнтаў і студэнтак,
якія пацярпелі ад рэпрэсій
у рамках праграмы
Каралеўства Нідэрландаў
«Orange Scholarships»

Пра праграму

У сувязі з працягам рэпрэсій і пераследу пасля антываенных мірных пратэстаў Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» адкрывае прыём заявак на пакрыццё тэрміновых выдаткаў ад беларускіх студэнтаў і студэнтак, якім неабходна фінансавая дапамога.

Максімальная сума падтрымкі складае 500 EUR. Праграма будзе зачынена, калі будуць вычарпаныя сродкі фонду.

Хто можа падаць заяўку

Заяўку могуць падаць беларускія студэнты і студэнткі, якія пацярпелі ад рэпрэсій пасля падзеяў 2020 года ці знаходзяцца ў Беларусі пад пагрозай рэпрэсій і апынуліся ў складанай фінансавай сітуацыі не раней, чым за два месяцы да моманту падачы заяўкі.

Кожны выпадак будзе разглядацца асобна.
Якія выдаткі пакрываюцца праграмай
-1-
выдаткі, звязаныя з экстраным выездам з Беларусі
транспартныя выдаткі;
арэнда жылля; пераклад і натарыяльнае засведчанне дакументаў; дакументальна пацверджаныя медыцынскія выдаткі, у тым ліку медыцынскія страхоўкі; візавыя выдаткі.
-2-
экстранныя выдаткі, звязаныя з пражываннем у вымушанай эміграцыі
дакументальна пацверджаныя медыцынскія выдаткі; выдаткі, звязаныя з працэдурамі легалізацыі, непрадбачаныя выдаткі, звязаныя з арэндай жылля.
-3-
выдаткі, звязаныя з навучаннем за межамі Беларусі
транспартныя выдаткі, арэнда жылля, перавод і натарыяльнае запэўненне дакументаў, візавыя выдаткі.

А таксама іншыя экстраныя выдаткі, пацверджаныя дакументальна і панесеныя не раней, чым за два месяцы да моманту падачы заяўкі.

Якія выдаткі не пакрываюцца праграмай
-1-
пастаянная медыцынская страхоўка або рэгулярнае медыцынскае абслугоўванне
-2-
рэкрэацыйныя выдаткі
напрыклад, выдаткі на турпаездкі
-3-
частковае пакрыццё выдаткаў, якія перавышаюць 500 эўра
напрыклад, палова кошту наўтбука за 1000 эўра
Заяўка павінна ўключаць

1) дакументальныя пацверджанні рэпрэсій

(пратаколы затрыманняў, рашэнні суда, загад аб адлічэнні і т.п.) — пры іх наяўнасці
2) рэкамендацыйны ліст ад прадэмакратычнай грамадскай арганізацыі або прадстаўніка/прадстаўніцы грамадзянскай супольнасці

Рэкамендацыйны ліст абавязковы ў выпадку, калі немагчыма дакументальна пацвердзіць палітычны пераслед, а пры наяўнасці дакументаў — пажаданы.
3) даведку з універсітэта для студэнтаў і студэнтак, атрыманую не пазней, чым за месяц да падачы заяўкі або пацвярджэнне падачы дакументаў для тых, хто знаходзіцца ў працэсе паступлення
4) загад аб адлічэнні — для тых, хто былі адлічаныя ў бягучым акадэмічным годзе і яшчэ не паспелі падаць дакументы ў іншую навучальную ўстанову
5) апісанне цяжкай сітуацыі, у якой знаходзіцца заяўнік або заяўніца, і падрабязнае ўказанне расходаў, на якія запытваецца фінансавая дапамога


6) копіі чэкаў ці іншыя фінансавыя дакументы
у выпадку, калі з прычыны тэрміновасці выдаткі былі пакрыты са сродкаў заяўніка або заяўніцы

Арганізатары пакідаюць за сабой права пры неабходнасці запытаць дадатковую інфармацыю і звязацца з рэкамендавальнікам.


Калі заяўка адпавядае апісаным вышэй крытэрам, грашовы перавод паступіць заяўніку або заяўніцы ў тэрмін ад 2 да 4 тыдняў з моманту падачы заяўкі. У выпадку абгрунтаванай экстранай неабходнасці заяўка можа быць разгледжана ў карацейшы тэрмін.


Заяўка разглядаецца незалежнай камісіяй, якая фармуецца Офісам па адукацыі.

Мы апрацоўваем вашыя персанальныя дадзеныя, кіруючыся прынцыпамі, закладзенымі ў Агульны рэгламент Еўрапейскага саюза аб абароне персанальных дадзеных (GDPR). Наш прыярытэт — абарона вашых правоў і законных інтарэсаў. Мы надаем павышаную ўвагу забеспячэнню канфідэнцыяльнасці і бяспекі ўдзельнікаў і ўдзельніц конкурсу.
Частыя пытанні
Аплата будзе праведзена напрамую на рахунак заяўніка або заяўніцы. У асобных выпадках магчымы перавод на рахунак трэцяй асобы.
Зваротная сувязь
Калі ў вас засталіся пытанні, запоўніце форму ніжэй
на правядзенне даследаванняў
для экс-палітзняволеных студэнтаў і студэнтак, вучняў і вучаніц